Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падарунак спадарству

Прыладай можна спрабаваць
рабіць звычайнае вялікім.
Але з вялікасцяў пасля
сам
будзеш надта невялічкі.
Прыладай вершам і каням
з прылад сваех таленавітых
мне так не хочацца быць,
пан….
Пакінь сабе сваёй карысьці.
Ты дазваляеш мне сабой,
прабач,
табой больш ганарыцца.
Дык мне дазволь адразу соль
табе пад вочы кінуць сціпла.
Бяры, бяры і хлеб пад ёй.
Не паспрабуеш, – не паверу
у твой намер быць палыннёй
падчас спякотнай бані шэрым.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Падарунак спадарству - Уладзімір Кабердзін