Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ГОМАН

ГОМАН

Разняволенасць, лёгкі ветрыка шум,
Пах квяцістага, цёплага лета.
У паветры разтомленым калыхаецца сум
Між ружова-чырвоных непадробных кветак.

Ветрык хваляй нясе над травой летні зной
Дзіўным шэптам калыша настрой засмучоны…
На прыгрэтых палях, над прывабнай ракой
Зазывае здалёк родных конікаў гоман.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ГОМАН - Пётра Мурзёнак