Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дожджыкава песня

Еду, еду на кані
я па белым свеце.
– Дожджык, дожджык,
секані! –
дружна просяць дзеці.

Памагчы я вельмі рад.
Будзе ў вас парадак.
Палію ахвотна сад,
Перайду да градак.

Так прыемна абіваць
летні пыл з лістоты.
Толькі рэчку паліваць
штось няма ахвоты.

Не канчаецца вада
ў бочцы-самалейцы.
Але сам я, вось шкада,
не трымаю лейцы.

Выбірае шлях каню
фурман мой, вятрыска,
то кіруе ўвышыню,
то ганяе нізка.

То пускае пакрысе,
то засвішча пугай.
І вязе мяне, нясе
над усёй акругай.

Шэры конік на бягу
не трасе шматколку,
Толькі гойдае дугу –
радугу-вясёлку.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дожджыкава песня - Артур Вольскі