Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Сцяжынка (песня)

Размаўляла са мною сцяжынка
I кудысьцi вяла ў падарожжа:
“Ты калiсьцi ўбачыш, дзяўчынка,
як ствараецца восенню дожджык.

Ты калiсьцi пачуеш, дзiцятка,
як каханне звiнiць у двух сэрцах…
Зразумееш тады ты загадку,
чама ўвогуле сэрцанька б’ецца!”

Прыпеў:
Усе кветкi квiтуць,
усе жывёлы растуць
i натхнёна iмкнуцца да сонца i неба.
Так i людзi жывуць,
i з надзеяй iдуць
да цяпла, дабрынi i душэўнага свету.

I пабегла дзяўчынка па сцежцы,
Хоць i цяжка, i дыхаць не можа…
Яна хоча знайсцi тое месца,
дзе ствараецца восеньскi дожджык!

Усё на свеце ўзнiкае з кахання:
чалавек, дабрыня i надзея,
i жыццёвае апавяданне
пра шчаслiвыя толькi падзеi!

Прыпеў:
Дык давайце ж дадзiм
Усiм людзям адзiн
Падарунак у выглядзе добрай усмешкi,
Каб жытнелi палi!
I па iх каб вялi
Нас да шчасця жыццёвыя сцежкi!..

Размаўляла са мною сцяжынка
I кудысьцi вяла ў падарожжа..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сцяжынка (песня) - Галіна Пірожнік