Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дажыначкi

1.
Спякотамi, грымотамi
Пранеслася жнiво.
Глядзiце, людзi добрыя,
На гэта хараство!

Вось ён – з мучыцы свежанькай
Духмяны каравай!
Дык чарку “Белавежанькi”
Да краю налівай!

Прыпеў:

– Дажыначкi, дажыначкi –
Звініць, пяе вышынь! –
Як песня над краiначкай
Сялянскае душы!

Дажыначкi, дажыначкi –
Паўнюсенькі абрус!
Сваіх гасцёчкаў міленькіх
Частуе Беларусь!

2.
А жнiвеньскае сонейка
Дажынкi залацiць.
Папрацавалi добранька,
Каб лепей разам жыць.

Нябёсачкi блакiтныя
Iльюць вакол спакой.
Святкуй, Радзiма мiлая,
Працоўны гонар свой!

Прыпеў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дажыначкi - Сяргей Суконнаў