Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Сямёра не чакаюць аднаго

Сямёра не чакаюць аднаго.
А я свайго адзінага чакаю.
З далёкіх пераплеценых дарог,
Як жорава з самотнага вырАю.

Чакаю, бы матуля Беларусь
Чакае падарожжамі стамлёных…
І рассцілаю ранішні абрус
Ля сходаў, гаманою заімглёных.

Чакаю, як чакаюць нежывых.
З бязглуздаю, ды ўсё ж такі надзеяй,
Што некалі Усёмагутны слых
Пачуе маё сплаканае “Дзе ён?..”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сямёра не чакаюць аднаго - Паўлінка