Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш На спатканне з мінулым

Я чакаю ЦЯБЕ і іду на спатканне,
На спатканне з мінулым. Гляджу на шляхі…
Прыцярушвае снег мітуслівае ранне,
Манатонна стракочуць-пяюць цягнікі.

Хваляванне ў імклівых слядах пакідаю
І аб’явы дыспетчара сэрцам лаўлю…
Я каханне чакаю! Каханне чакаю!
Трапяткое, ласкавае слова ЛЮБЛЮ!

Прыпыніўся цягнік і перон пад нагамі,
Вырываецца палкае сэрца з грудзей!
Я знаёмую постаць шукаю вачамі
Сярод сотні лунаючых у часе людзей…

Вось і ЁН! Гэта ж трэба, амаль не змяніўся,
Хоць ужо праляцела пятнаццаць гадоў…
Позірк пільнага сэрца майго прыпыніўся
На вачах… І кахання ў іх не было!

Пакідаю вакзал, лёсу выпрабаванне,
І крычу смс-каю да хрыпаты:
– Я чакала ЦЯБЕ! Я прыйшла на спатканне!
Толькі гэта не ты! Толькі гэта не ТЫ!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На спатканне з мінулым - Валянціна Драбышэўская