Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У мінулым жыцці

У мінулым жыцці – я камарыкам,
Пэўна, лётаў, пад хвоямі з пальмамі жыў,
Вецер дунуў, і вось жа – кошмарыкі!
Закавыкай ў кавалак смалы дагадзіў.

Міма рохкалі дыпладокі,
Сонца грэла, парылі моры.
У кроплі сонца, смалістага соку,
Астывалі Трыясу зоры.

Ну, навошта ж, скажыце, “магільні”
Людзі носяць – бурштынавы – тут?
Людзі-людзі, як жа ж змаглі вы!
Мы жывыя – загінулі ад пакут!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У мінулым жыцці - Сяргей Кандзідыч