Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Завіруха ў траўні

Завіруха ў траўні
Не даруе небу:
Нізрынае багнай
У пялёсткі дрэў;
На тэрасаў мэблю
Сыплецца пабелам;
Са снягоў сатканы
Дзьмухаўцоў пасеў.

Толькі зазірнула
У край замёрзлы спёка –
І яе адразу ж
Лёд сячэ крыжом…
У траўні завіруха
Надыходзіць лёгка,
А сыходзіць толькі
Чэрвеньскім дажджом.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Завіруха ў траўні - Антось Спясівых