Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Беларуская полька

Тупы-тупы, тупы-туп-
Полечка зайграла,
Разыдзіся, будзе тут
Месца ўсім нам мала!

Вось нямоглы дзед Антось
Коўзае па лаўцы
І падміргвае чагось
Ён бабулі Клаўцы.

Падпявае па крысе,
Мусіць не стрывае.
Барадой сваёй трасе,
Ногі падкідае.

“Хто смялейшы?!”-дзед крычыць
І дзяўчат шчыкае.
Полька ўсё хутчэй гучыць,
Да нябёс узлятае.

“Эх!”-бабулю падхапіў
І прысеў удала,
Так старую закруціў,
Што чуць не ўпала.

Адляцеў у бок абцас-
Нават не зірнулі.
“Мы яшчэ пакажам клас!”-
Хвацка падміргнулі.

Сыплюць смехам юнакі,
Пырскаюць дзяўчаты,
Скачуць бабы, мужыкі
Весела, заўзята!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Беларуская полька - Ірына Касянкова