Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На успамiн

Ў рукi старую бяру фотакартку
З ёй на мяне глядзiць дзед мой Усцiн
I што пакiнуў унукам на ўзгадку
Надпiс чытаю – “на успамiн”

На успамiн – гэта ўсё, што я маю
На успамiн – хоць i гoркi такi
I у царкве я яго ўспамiнаю
З гэтым iмям падаючы лiсткi

На успамiн – засталося так мала
Але удзячны i гэтаму я
Што фотакартка мне захавала
Што нагадала усмешка твая

Што на мяне уплыў вялiкi зрабiла
Нiбы маланка мiж дробных навiн
Гэтага надпiсу дзiўная сiла –
На успамiн, на успамiн

На успамiн – успамiнайце, нашчадкi
Тых, хто пайшоў на крыжы – ды без вiн
Гэтай iз вечнасцi ўзятай пячаткай:
На успамiн, на успамiн

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На успамiн - Уладзімер Гардзейка