Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вазьмi ў рукi вершы гэтыя

Вазьмi ў рукi вершы гэтыя
У iх сапраўднае жыццё
Затым з’яўляюцца паэты
Каб перадаць вам пачуццё

Каб перадаць, што адляцела
Каб ўсе часы звязаць ў адзiн
Каб прымiрыць душу i цела
Каб ўспомнiў бацьку блудны сын

Каб вы здрыгнулiся мiжволi
I каб сляза зыйшла з вачэй
Каб над сваёй ўздыхнулi долей
Каб сэрцу стала гарачэй

Каб позiрк здзiўлены выпадкам
Злавiць ў натоўпе мiж людзей
Каб нешта важнае нашчадкам
Было сказаць што, карацей

Вазьмi у рукi вершы гэтыя
Не пашкадуеш – слова дам
Зямля не меншае паэтамi
Каб ты чытаў iх па складах

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вазьмi ў рукi вершы гэтыя - Уладзімер Гардзейка