Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Мае вершы



Мае вершы сумуюць па кнізе…
Ім нясцерпна апрыкла бадзянне
па газетна-зімовай адлізе
з правам дзённага лёсайснавання.

Мае вершы блукаюць па свеце
у лістах да сяброў і каханай…
Яны быццам заблудныя дзеці,
што згубілі шляхі да Нірваны.

Мае вершы, жывіце надзеяй
мо тады, калі я вас не ўбачу…
Вам шумець папяровай завеяй
у руках закаханай чытычкі.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мае вершы - Эдуард Акулін