Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хварэю я

Хварэю я. Ды дзіўная хвароба!
З такой, напэўна, доўга не жывуць.
Бяда мая – не вірусы-мікробы,
А вершы, вершы, вершы – каламуць.

Сваволяць, як гарэзлівыя дзеці:
Натхненне падхапіўшы, нібы мяч,
Ірвуцца з ім гуляць па Інтэрнэце,
Не слухаюць мяне, ну хоць ты плач!

Пільную іх, на волю не пушчаю,-
Яны ж у белы свет употай пруць.
Пакуль дап’ю чарговы кубак чаю,
Зірну – а нейкі ўжо на “ВЕРШЫ. РУ”.

Ну, гэта ўжо не жартачкі – нахабства!
Забраўся сам дый іншых пацягнуў!
Бы блохі, распаўзлася мая “паства”.
Не ведаю – ці некалі вярну.

Калі ж перачытаю, што згубіла,
Звярнуцца вырашаю да ўрача:
У кожным – “болькі” хібаў і памылак –
Бы іглы п’яных вожыкаў тырчаць.

Глядзіце, людцы, каб не пакалоцца!
Зараза вершаплёцтва – нарката!
Падхопіце – не будзе нават моцы
Сагнаць аловак з чыстага ліста.

25.04.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хварэю я - Таццяна Дзям'янава