Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове

Верш Чакаю цябе

* * *
Чакаю цябе… як хуткую дапамогу ў перыяд вострай інтаксікацыі. Зшытая з дэрмаціну, ці іншага таннага матэрыялу, у безлімітных пачуццях глыбакаводных згубіла арыентацыю. Калі ты не прыйдзеш – я прапала.
Чакаю цябе… і гэтае падсвядомасці абязводжванне не мае імунітэту супраць жорсткасці-прымітывізму. Спатыкаюся словамі. Пагалоўнае абязБожванне пакідае прыкметы ідыятызму.
Чакаю цябе… ўсёй сваёй дэрмацінавай сапсаванаю сутнасцю, разыходжуся па шву думкамі акуратна. Я табой праржавелая, ілжою з’едзеная, адданая іншаму і калі прыйдзе ён – стану яго прыватнай.
Чакаю цябе… наскрозь праз цябе галаграмаю праходжу, накладзеная на зямное тваё існаванне. Яно вымяраецца сантыментамі і сантыграмамі. Кропля за кропляй ў глянцы малочным світання
чакаю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чакаю цябе - Ярына Дашына