Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Перад табой не стану на калені

Перад табой не стану на калені,
а мо і стану, плюнуўшы на ўсё.
ды ўсё ж мае пачуцці не змярцвелі,
ды ўсё ж маё каханне не тваё.
ізноў душа не пападае ў ноты,
шыпіць, рыпіць і не дае паспаць.
мо ты мой крыж пакутны і гаротны?
мо гэта лёс – ня верыць і кахаць?
не разам мы, але усё ж прыемна
мне на цябе глядзець і разумець:
на тое маю шанец, каб таемна
і безадказна моўчкі вар’яцець.
ды як бы ў сэрцы раны не балелі,
дай растлумачыць мне табе адно:
“перад табой не стану на калені,
а мо і стану, плюнуўшы на ўсё….”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Перад табой не стану на калені - Кацярына Квецень