Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Пакаянне

Сэрцам на калені стану і заплачу,
Дрэннага нямала у сабе я бачу.
Я схілюся долу, Божа дай мне сілу,
Каб мне з гэткім сэрцам не сысці ў магілу.

Навучы, мой Божа, як мне асвяціцца,
Хай ў душы балючая рана загаіцца,
Каб любоў і радасць напаўнялі сэрца,
Ды каб мог хто іншы ля мяне сагрэцца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пакаянне - Лілея Касцян