Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Любоў мая

Вы без мяне ляцiце, самалёты.
Вы без мяне iмчыце, цягнiкi.
…Любоў мая, ты песня, i маркота,
I спелы бор, i вольны гон ракi.

Балючы век. Надвор’я перамена:
Яшчэ лiсток не ўпаў – а снегапад.
Ды скрыпачка з дзесятага калена
Пяе ў душы на блаславёны лад.

Усё вастрэй – раднi маёй прагалы,
Агеньчык дрогкi з мамiных акон.
Ды зазвiняць вясельныя цымбалы
I жаркiм вокам гляне у сэрца конь.

Пяе вiхор, пяе лiсток апалы,
Пяе зямля курганняў i удоў.
Любоў мая, ты скрыпка i цымбалы,
I шаргункi – над грывамi гадоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Любоў мая - Яўгенія Янішчыц