Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лухта

Лухта.

Сьляпому – красуню,
Глухому – цымбалы,
А хціўца ж, да ўлады,
Быць блізка надалі;

Каб было вясельле,
Каб людцы скакалі,
Каб маною хвалебнай
Тых хціўцаў услаўлялі,

Каб хціўцы-уладцы
Пітво шчадравалі
І наша, тым часам,
Жытло рабавалі.

Жыцьця майго святу
Лухта непатрэбна;
І з багацьцем, што крадуць,
І з убоствам ганебным.
-11.03.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Лухта - Міхась Карцялёў