Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЯК МЫ ЖЫЛI – НЕ ДАЙ БОЖА!

Толькi селi – зноў хавай,
Грук у дзверы: “Адчыняй! “
На двары стаяць жаўнежы,
Знова Польшча, тыдзень першы.

Вось бяда – змянiлi мову,
Маскалi па вёсках знова.
Зоркi, сцягi i…калгасы!
Вучым рускi мы тым часам.

Потым да Лiтвы спаўна…
Лямантуюць зноў: “Вайна!!!”
Польскi гонар, з грэчкi каша,
Аж да Гродна ўсё наша!

Толькі спелi: “Горка”- немцы,
Двор згарэў, а з iм i сенцы.
I пайшлi ў лес хавацца,
Партызанiць i змагацца.

Колькi часу – доўга вельмi,
Ставiлi нас на каленi.
Па вясне прыйшла свабода,
Для зямлi i для народа.

“Усе згарэла”- паўздыхалi,
Моўчкi будаваць пачалi.
Бач, цяпер цвiце краiна!
Наша воля, наша сiла!

Каб не ляскалi ў дзверцы,
Моцна мы трымаем сенцы.
Хочацца найлепшай долi,
Каб родным быў і лес, i поле.

Каб гучалi бацькоў словы –
Беларусь! Айчына! Мова!

21.02.2013 Сяргей Брандт

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ЯК МЫ ЖЫЛI – НЕ ДАЙ БОЖА! - Сяргей Брандт