Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ГІМН ЭРАСУ

Распуствам называючы ганебным
Эротыку і ўсе спляценні з ёй,
Чамусьці кожны лічыць акт патрэбным –
Жыццёвай неабходнасцю сваёй.

О, супярэчнасці сляпыя ў чалавеку…
Хоць раз пазбаўце пошласці яго
І разнявольце ад сумленных здзекаў,
Ад кпінаў, плётак і крутых рагоў.

Пляткаркі хай усе знямеюць разам,-
А ты, раўнівец, раптам стань глухім,-
Нібы на свет народзішся адразу
Для Эраса і ўсіх спляценняў з ім.

Адчуеш, што не адчуваць ганебна
Цудоўны міг салодкага зліцця,
Той яркі міг, як гімн адзін хвалебны
Пачатку, сэнсу і ўсяго жыцця!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ГІМН ЭРАСУ - Вера Буланда