Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лес прачынаецца на досвітку

Лес прачынаецца на досвітку
Ад хрусту шышак пад нагой.
I аж сцінаецца ад дотыку
Нажа да крохкасці грыбной.

Спаткайся з раніцаю сіняю,
Калі туман у верасах.
Спяшайся сцежкаю ласінаю,
Калі грыбны адчуеш пах.

Лес добры.
I да ўсіх ён – з літасцю.
He возьме грубасці рубеж.
Ён дзеліць скарб па справядлівасці:
Руплівым – больш,
Санлівым – менш.

Настроіць лес
Цябе на музыку
Баравіковаю парой,
Калі ты сам –
Карэньчык вузенькі
Яго сістэмы карнявой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Лес прачынаецца на досвітку - Юрась Свiрка