Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Асенні вецер

Закляклы вільготны вецер
Прытулку нідзе не мае.
Вачыма ваўчынымі свеціць
Асенняя ноч нямая.

Спяваць ён і плакаць мусіць.
Смутак – з сабою дзеліць.
Ніхто яго ў пушчы не ўкусіць,
Ніхто і не абнадзеіць.

I вецер
Рагоча, свішча.
Падае ва ўтрапенні…
Асенняя такавішча
Ці самасуд асенні?

Без бліскавіц і грому –
Кара зямлі і неба, –
Калі ты нікому-нікому,
Нікому ў жыцці не трэба.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Асенні вецер - Анатоль Грачанікаў