Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гарадскі вецер

Як сцягі альтруізму,
Да крухмальных аблокаў
Вецер кідаў бялізну –
Навальніцу палохаў.
Ён ляцеў на балконы,
Рваў старыя газеты, –
I круціла над светам
Некралогі з партрэтамі.
Вецер нёс інфармацыю
Напалову размытую,
Парушаў пунктуацыю, –
Ўваскрасалі забітыя.
Усміхаліся вусны
На паперы скамечанай,
I здаваліся глупствам
Усялякія сведчанні.
Над крыклівымі гмахамі,
Над маўклівымі блокамі
З друкаванымі птахамі
Вецер знік у аблоках.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Гарадскі вецер - Адам Глобус