Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Вецер б`ецца ў шыбу

Вецер б`ецца ў шыбу,
Вые ваўчыным рыкам.
Завіруха ўсё вышэй
Гуляе з бялюткім снегам.
Скразнякі гуляюць па хаце,
Заносячы холад у печы,
Задзьмулі адразу свечы.
У куце – малы на руках у маці.
Чорная тканіна завесіла
Тэлевізар, люстэрка
І толькі вісіць калыска,
Якая калыхаецца імгненнямі.
А пасярод хаты труна
І ляжыць у ёй маладая,
Маладая прыгажуння-дзяўчына
З блакітнымі вачыма…

Беларусь! Беларусь!
Згублена мова матчына.
Пахаранілі адразу ўсё:
Этнас, народ і нацыю!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вецер б`ецца ў шыбу - Павел Ровін