Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вецер гольле гайдае паволі

Вецер гольле гайдае паволі,
Раве, стогне, ледзь-ледзь шапаціць,
Ці віхуры кідае над полем,
Пластык, сьмецьце уздымаючы ўвыш.

Альбо моўкне ўраз задумённа,
Быццам птаха вясновы ў садох,
Быццам хлопец у запале, бязмоўны,
Перад дзеўчынай першай сваёй.
-17.04.15.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вецер гольле гайдае паволі - Міхась Карцялёў