Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Як на волю птаха

Дзень з дажджу сляпога
восень ткала,
Затухаў са стогнам
недзе нейкі гук…
Як і не было нас,
як не цалавала,
як на волю птаха,
выпусціла з рук…

На шчацэ – дажджынкі,
цень глухой самоты…
Аддае трывогай
сэрца збіты стук…
Ведаеш ты – хто я,
ведаю я – хто ты…
Як на волю птаха,
выпусціла з рук…

Шмат што мы жадалі,
далеч дождж абвязваў…
У вачах знямогі
калыхнуўся круг…
– Нігды так не чула, –
сціпла ты мне кажаш, –
“Як на волю птаха,
выпусціла з рук”…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Як на волю птаха - Антон Піліпчык