Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кроплі, як слёзы

Кроплі, як слёзы…
Халоднае шкло.
Далеч закрыла
смуга.
Ўсё, што мінула,
урэшце, тло.
Ўсё, што прыйшло, –
туга.

Думкаю можна
ляцець у свет,
Але ж –
нялётны дзень.
Там, за акном,
памірае цвет
Колерам
у агмень.

Кволыя промні
таго агню
Тушыць заўзята
дождж.
І, як падатак
пустому дню,
З клёна
злятае
грош…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кроплі, як слёзы - Ігар Пракаповіч