Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Пасля дажджу

Вясновы дождж абсыпаў градкі.
Цвітуць, што зоркі, агуркі,
А з клёна, што ідзе ўпрысядкі,
Спадаюць пырскі-светлякі.

Яму ўсміхаецца рабіна,
У жолабе вада пяе.
Здаецца, кожная яліна,
Развёўшы плечы, устае.

На голлі яблынь ні пылінкі,
Павук праверыў моц красён,
А шпак п’е прагна з ручаінкі,
Нібы з пустэльні толькі ён.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пасля дажджу - Пятрусь Броўка