Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясновы ранак

Вясновы ранак…
*********************
Ранак вясновы.
Сонейка ззяе.
Пестую словы,
Ў сказы збіраю.

Ў цукар макаю
Горкія ўпотай
Ды апранаю
Іх у пяшчоту…

Каб загаілі
Сэрцы і душы,
Кожную хвілю
Лашчыць іх мушу.

Сонца імгненні,
Зацягнуць рану.
Я на калені
Прад імі стану.

Прад абразамі
Зорных нябёсаў
І прад бусламі
На сенакосах…

Ранак вясновы.
Сонейка ззяе.
Пестую словы,
Ў сказы збіраю.
27.03 – 2016г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вясновы ранак - Лёля Багдановіч