Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш У скверы

Вясновы сквер. Юнак калека. Здрадліва-пуста да пляча… А позірк б’ецца аб калені І грудзі вострыя дзяўчат. Спаднічак гучная прэм’ера. І малады, прынадны час. Але – хімера: Трагічна думкам па начах… Вясна – капрызная паненка. І не для ўсіх маладзікі. Жалобна дзынкаюць па нервах Яму спагады медзякі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У скверы - Віктар Стрыжак