Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Госць



Жывуць у небе змалку
На лецішчы вятроў –
Сястра мая маланка
I сумны брат мой гром.

Там холад і пустэча,
I ціш ва ўсіх канцах.
I цьмяна зорак свечкі
Там свецяць па начах.

На раніцу прачнуся
Ад холаду,
I зноў
Захочацца вярнуцца
З гасцей хутчэй дамоў.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Госць - Алесь Бадак