Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сакавіцкая ноч

Начны дакучлівы капеж
Дзяўбе санліва па адцёку,
А кот залез у ложак мой
Ды штосьсці муркае мне збоку.

І я вярчуся, як уюн,
То засынаю, то прачнуся.
Дурныя сны ганю я прэч,
То зноў да сонніка цягнуся

Каб разгадаў мае ён сны,
Што лёс праз іх мне прадракае. .
Але няясны ў ім адказ
Маю душу не сагравае

І я чакаю каб хутчэй
Світанне цемру разарвала,
І сонцам пырснула ў вакно,
Каб навакол усё заззяла.

Каб зноў пад стрэхамі капеж
Запеў вясеннія напевы,
Стаў у смузе купацца лес
Пад птушак радасныя спевы.

Каб піць вачыма прыгажосць,
І любавацца на вяснушкі,
Лавіць расчуленай душой
Вясны чароўныя ўсмешкі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сакавіцкая ноч - Станіслаў Лукашэвіч