Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яна выказала што хацела

А. Г.
Яна выказала што хацела.
Што пачула, што набалела.
Ён моўчкі смакаваў цішыню,
Якая зрэдчас паланіла душу.

Сэрцы званамі Сафіцы –
Адно грамчэй, другое цішэй –
Адгукаліся смакам суніцы –
Адной на двух. І для мышэй.

Карагодзіла хмарамі неба.
А ў вакно біўся воран чорны,
На крыле што прынёс няволю.
“Усё так неяк… няпэўна…”

Казала яна, каб потым сказаў ён.
Бралася на цемру. І на праклён.
Цішыня прыўзняла прыпол.
Пошаптам лісця зрэагаваў клён.

Міжхмар’е ночы прарэзалі зоры.
Так, як хлеб праразае лязо.
У руках ён трымаў вершаў горы,
А яна – погляд і мову яго.

Здаецца, выказала, што хацела.
Фламенко маўчання ёй прысвяціў.
Ветах – неба святар – асвянціў
Што пачута было і што набалела.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Яна выказала што хацела - Павел Гаспадыніч