Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Дык чаму ж я ліст не напішу

Дык чаму ж я ліст не напішу
той дзяўчынцы, птушцы басаногай,
што так рана раніла душу
і так позна выйшла на дарогу.

Ці ж забыты: лёгкая смуга,
над далінай стомленыя хаты,
і юнацтва сумная туга,
і кахання прывідныя шаты?..

Ці ж не помню: кнігавак сям’ю,
боль ад песні жаласнай і шчырай,
нібы я каханую сваю
адпраўляў за кнігаўкамі ў вырай?..

…У краі далёкім залатым,
як дакор, ад вечара да рання
сняцца мне вясеннія сады
з басаногай птушкаю кахання.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дык чаму ж я ліст не напішу - Павел Шруб