Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш На краі дажджу



Вы зведалі гэта –
У розгары лета
Пабыць неспадзеўна
На краі дажджу?
Вы скажаце, пэўна,
Што вам давялося
He раз і не двойчы
На краі бываць –
На краі бяздоння,
Над чортавай прорвай,
На краі знявер’я
I роспачы чорнай,
На краі няшчасця
I нават на краі
Уласнай магілы
Стаялі…

Ну, што ж!
Ну, добра, ну, значыць,
Ваш лёс літасцівы,
Але – ці былі вы
На краі дажджу?
Як не – то паверце,
He можаце знаць вы,
Што робіцца з сэрцам
На краі дажджу.
I я вам жадаю
He вечнага раю –
Жадаю імгнення
На краі дажджу!..





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На краі дажджу - Ніл Гілевіч