Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сяброўцы Натулі

Мір вабіш прыгажосцю непаўторных
**Мастацкіх твораў і жывой душы,
Ад простых слоў і да пачуццяў зорных,
**А, значыць, не спыняйся і пішы.
Сардэчна я табе жадаю шчасця,
**Сапраўдных новых творчых перамог,
Тых скарбаў, што ніколі не украсці,
**Тых талентаў, якія дорыць Бог.
А талент твой, як свет чароўнай зоркі,
**А скарбаў сэрца – цэлая гара-
Чакаюць хай не толькі нашы Горкі
**Чарговых твораў з-пад твайго пяра,
Каб шмат было іх на тваём рахунку,
**Каб ў душах адгукаўся сэнс радка,
А ты была, як кветка на малюнку,
**Адкрыта сэрцам воку мастака.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сяброўцы Натулі - Аляксандр Ведзянееў