Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Думкі ўначы

Сяброў сабраць бы ля кастра,
Параскідала што па свету-
Работы шмат і спраў гара,
А адпачыць – дык часу нету-
Вось так і цягнуцца гады…
А я пакуль што малады-

Мне б выпіць шкалік первача
І зьесці дранік на закуску,
Размову ветліва пачаць:
Не абы як – па беларуску-
Аднойчы гэтак і зраблю,
Як стану кумам каралю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Думкі ўначы - Аляксандр Ведзянееў