Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Думкі маці

Роднае дзіцятка, дзе ты, чаканая,
Дзе ты, дачушка, крывінка няшчасная?
Паліш жыццё за кутом з наркаманамі.
Толькі б жывая ты сёння засталася.

Чуеш, вярніся! Малю – толькі злітуйся!
Божа! Дай сілы дабрацца дахаты ёй,
Ты адгарні ад яе непрыемнасці!
Толькі б не бачыць дачушку за кратамі.

Зноў ачарствелае неба вясенняе.
Знак бы які, што жывая, здаровая.
Злезы з вачэй выцякаюць каменнямі,
Моцна збіваюць яны ногі кволыя.

Хмары запэцкалі сонейка яснае,
Сонейка чыстае плямамі рванымі.
Ноч тэлефонны званок перасвіствае
Голасам кволым, жывым:
Гэта я, мама.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Думкі маці - Міхась Бацян