Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Вольныя думкі

Дзе я належу? Дзе я блукаю?
Калені дрыжаць, а сэрца палае.
Анёл-ахоўнік, я не ўяўляю,
чаму боль не раніць, а забаўляе?

Крок у невядомасць, жах адступае.
Спалоханы погляд пад коўдрай знікае.
Вольныя думкі – усё што я маю,
я ім належу, я іх ўбіраю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вольныя думкі - Аляксей Міхееў