Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гэтыя бровы ўразлёт

Гэтыя бровы ўразлёт,
Гэтыя вольныя вочы
Могуць з душы скінуць лёд,
Могуць дашчэнту сурочыць.

П’ю смелы зірк па глытку,
I адчуванне такое –
Хоць на край свету ўцяку,
Ды не набуду спакою.

Сцюжу або крыгаход –
Што мне ў жыцці напрарочаць
Гэтыя бровы ўразлёт,
Гэтыя вольныя вочы?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Гэтыя бровы ўразлёт - Сяргей Законнікаў