Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я паддамся твайму спадману

Лятуць восенні, зімы, і вёсны і леты,
а ў ва мне адна болька: каханая, дзе ты?
Ад вячэрняй зары да світальнай
стань мне зноў самай тайнаю тайнай.
Пацалункам пяшчотным, заплюшчыўшы вочы,
зноў змані на край свету ў салодкія ночы.
Я паддамся твайму спадману,
я сябе адчуваць перастану,
аблачынкай бязважкай, бялёсай
узляту некуды у нябёсы…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я паддамся твайму спадману - Антон Піліпчык