Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі на вуліцы слота

Калі на вуліцы слота,
А на душы маркота,
Адчыняй дзверы для цноты
І хай у музыцы зазвініць…

І растае час сумоты
Па-за межамі гэтага Свету,
У падсвядомасьці зорнага Неба,
Вечнасьці і цішыні…

Альбо можаш выйсці на ганак,
Атуліўшы сябе за плечы,
І зірнуўшы на золкі ранак,
Паспяшацца да роднай печы…
І наліўшы кубачак кавы,
Там сумоту сваю распусьціць…

І няма лепшага ранку,
Пабудзіўшы сябе на світанку…
Хто сказаў, што маркоціцца дрэнна?
Той не скажа, што ўсё афігенна…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Калі на вуліцы слота - Данута Нікіціна