Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нервы

Позна! Выйшлі з-пад кантролю.
У стыхію сваю ўвайшлі,
увайшлі ў сваю ролю,
сябе, сілу сваю знайшлі.
Позна! Разышліся нервы.
Пачынаюць свае манеўры.
Пачынаюць зноў яны
рыхтавацца да вайны.
Агнявую моц патройваюць,
ваяўніча сябе настройваюць.
Позна! Нервы – на ўзводзе!
Не паможа болей бром.
Такі бром яшчэ не знойдзен,
каб спыніць іх…
Выбух! Гром!
І ляцяць аж над аблокі
ва ўстрывожанай цішы
супакою твайго абломкі
ды асколкі тваёй душы

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нервы - Анатоль Вярцінскі