Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛОТНЫЯ ЯЛіНЫ

Таемнасць Балотных Ялін,
Яна абступае знянацку.
У плачы чорных галін
Пачуеш сумоту, не ласку.

Замшэлая з часам сцяна,
Сустрэне адразу з дарогі.
Маўчыць з раўчуком цішыня,
Дрыгву не вартуюць аблокі.

У поўнач туман ад балот,
Не бачна даўгая сцяжынка.
Да самых дубовых варот
Здранцвелых, як тая скарынка.

І не адпусцяць ніяк,
Сваю таямнітасць ніколі,
Ні рэчка, ні хвоі, ні грак,
Ні нават адліга на полі.

Таемнасць Балотных Ялін,
Яна абгарнае знянацку.
У плачы намокшых галін,
Пачуеш сумоту ды ласку.

Сяргей Брандт, 24.03.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш БАЛОТНЫЯ ЯЛіНЫ - Сяргей Брандт