Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шчэ не журуся я па харастве

Шчэ не журуся я па харастве,
Якое параскрадваюць маршчыны.
Смуткую: без мяне мае сцяжыны
Марнеюць па пяску і па траве.

Па мураве, па камені, вадзе
Мной не адкрыты свет мяне гукае,
I з немагчымасцю ўсё не звыкаю,
Пакуль мне Парка ніць сваю прадзе.

Пакуль яе не абарве няўзнак,
Мне столькі трэба зведаць і пабачыць
Людзей у працы, весялосці, плачы,
Каб зразумець, што так, а што не так,

Што не па-людску складваю ў жыцці.
Падчас і па чужых краях журуся,
А хопіць і куточка Беларусі,
Каб цэлы век свой да яе ісці.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шчэ не журуся я па харастве - Ніна Мацяш