Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЧАС ЗАЛЕЧЫЦЬ

Двурым

Ці час праведзены ў журбе,
Ці ў весялосці цэлы вечар,
Ці то зусім заняцца нечым,
Ізноў я чую ля сябе
Твае аголеныя плечы.
Ты абяцаў. Схіляўся бэз.
А кветкі, нібы тыя свечкі…
Гарэлі вусны. Кляўся:
без
Мяне не быць тваім сустрэчам.
Прайшлі гады – я без цябе…
Гавораць: час усё залечыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ЧАС ЗАЛЕЧЫЦЬ - Вера Буланда