Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я хачу паварушыць тваім хвастом

Я хачу паварушыць тваім хвастом,
я мару падыхаць тваімі жабрамі
і, каб шырэй наглядзецца тваім хараством,
з вачэй сваіх сцерці водарасці швабраю.

Па вадзе ад цябе расплываюцца кругі
з-за цяністага куста эладэі.
Ты лямпавыя промні збіраеш у стагі.
Навучы мяне так. Я не ўмею.

Мы сядзім і чакаем, што ж будзе далей,
не хаваючы закаханыя твары.
Я хачу да цябе дакрануцца, але
мы жывем у розных акварыумах.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я хачу паварушыць тваім хвастом - Віктар Жыбуль