Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Твой пацалунак

Твой пацалунак адчуваю на сваіх губах.
Салодасная смерць! Вазьмі мяне ў абдымкі!
Я замярзаю ў восеньскіх сьнягах,
І сьлёзы ператвараюцца ў ільдзінкі.

На жаль, вандроўка шчасьця не ўдалась.
Чарговы раз я падмануўся ў спадзяваннях.
Сустрэча прывяла мяне да развітання
З каханай, што ў сэрдцы засталась.

Ну што ж. Пакрочым мы далей.
Хаваючы падалей пачуцьці, спадзяваньні…
Я ўжо спакойны, як кроплі восеньскіх дажджэй,
І веру ў вашае паўнюткае разачараваньне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)
Loading...

Верш Твой пацалунак - Сяргей Кульбіцкі