Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У жыцці няцяжка памыліцца

У жыцці няцяжка памыліцца –
Кожны з нас у нечым саграшыў.
Ды аб чым тады ўжо і маліцца,
Як грахоў не будзе на душы?
Што прайшло, таго не перайначыць,
Ды ўсё роўна сорам праз гады,
Калі нават людзі мне прабачаць,
Будзе вочы засціць, нібы дым.
Ты мне, Божа, пры тваім цярпенні
На жыццёвым кожным віражы
Прад маім сумленнем на калені
Моўчкі апусціцца памажы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У жыцці няцяжка памыліцца - Мікола Пацяюк